У лістападзе і снежні 2022 году прайшоў Фестываль дакументальнага кіно “1084. На мяжы”.
Фестываль складаўся з двух частак: офлайн у Кіеве, Львове і Адэсе, дзе мы паказалі беларускае кіно, онлайн – украінскае кіно для беларусаў унутры краіны.
Назва Фестывалю вынікае з працягласці мяжы паміж двума краінамі – 1084 кіламетры. На мяжы – перадае не толькі прамы сэнс, але і крохкасць адносінаў паміж народамі пасля ўварвання ва Ўкраіну акупантаў з тэрыторыі Беларусі.
Каманда Фестывалю імкнуліся задумацца пра будучыню стасункаў, абмеркаваць адносіны паміж людзьмі, будаваць гарызантальныя сувязі, інфармаваць бакі пра актуальную сітуацыю ў краінах.
Паказы ва Ўкраіне адбываліся за free donation. Сабраныя грошы (тысяча эўра) былі пералічаны на закуп расходных матэрыялаў для VAC-тэрапіі параненых ва Ўкраіне.
Апроч кіно, наведвальнікам Фестывалю былі прапанаваны сустрэчы з жаўнерамі Палка Каліноўскага і выстава плакатаў супраць рускага свету Уладзіміра Цэслера.
Больш інфармацыі, праграма фестывалю даступна тут.