VAC-тэрапія для параненых

Што такое VAC-тэрапія

Цяпер ва Ўкраіне сотні людзей пакутуюць ад агнястрэльных раненняў і іншых тыповых для вайны пашкоджанняў. Такія траўмы цяжка гояцца і могуць прывесці да інфекцыі, сепсісу і ампутацыі. Прылады NPWT(VAC-апараты) дапамагаюць загойваць складаныя раны, памяншаюць бактэрыяльную нагрузку, болевы сіндром і аплыў, павялічваюць мясцовы кровазварот і стымулююць праліферацыю клетак, скарачаючы тэрмін рэабілітацыі. 

З сакавіка 2022 года ГА “Звяно” разам Беларускім фондам медсалідарнасці і Асацыяцыяй беларусаў Італіі “Суполка” робіць краўдфанд-зборы на абсталяванне для VAC-тэрапіі ран італійскага вытворцы Eurosets.

Пасля першага збору ў траўні і чэрвені 22 года абсталяванне разам з расходнымі матэрыяламі было дастаўлена ў грамадзянскія і вайсковыя шпіталі ў Чарнігаў (1 апарат), Львоў (2 апараты), Харкаў (2), Трускавец (4), Крапіўніцкі (3), Адэсу (1), Кіеў (10).

Зараз працягваецца другі збор. На сабраныя грошы ў два этапы ўжо набыты неабходныя расходныя матэрыялы для працы VAC-апаратаў, але збор яшчэ не закрыты.

Усе сродкі трапляюць на італійскі рахунак афіцыйна зарэгістраванай Асацыяцыі беларусаў Італіі “Суполка”. З гэтага рахунку мы закупляем абсталяванне ў італійскага вытворцы і аплачваем дастаўку ва Ўкраіну. Ва Ўкраіне асабіста развозім медабсталяванне па шпіталях і перадаем па Актах. Уся наша справаздачнасць публічная. Будзем удзячны за любы данат!