У 2015-2017 гадах аб’яднанне прапанавала адзінокім бацькам з алкагольнай залежнасцю дапамогу нянь валанцёрскай службы. Аналіз праблемы паказаў, што залежнасць патрабуе рэгулярнай дапамогі псіхолагаў для падтрымання цвярозасці, але не ўсе могуць ёй скарыстацца з-за напружанасці на працы і догляду за дзецьмі па вечарах. Задачай службы была дапамога бацькам, якія не мелі магчымасці пакінуць дзяцей на сваякоў або аплаціць няню, каб 1-2 разы на тыдзень яны наведвалі вячэрнія групы самадапамогі ананімных алкаголікаў. За тры гады наша арганізацыя дапамагла 9 сем’ям, і мы прыпынілі сервіс, бо дзеці сталі самастойнымі і бацькі змаглі самастойна арганізаваць свой побыт і лячэнне.