Рэабілітацыйны Цэнтр ЛАНКА – адзін з кірункаў працы аб’яднання, арыентаваны на змяншэнне негатыўных наступстваў вайны, дапамогу былым вайсковым вярнуцца да мірнага жыцця.
Мэтавая група Цэнтра: ветэраны УСУ (у тым ліку іншаземцы), дзейныя вайскоўцы пасля раненняў (або з іншымі медпадставамі да рэабілітацыі).
Цэнтр з’яўляецца арэндаваным будынкам пад Кіевам плошчай 500 квадратных мэтраў, у якім створаны ўмовы для камфортнага пражывання і карыснага досугу (вывучэнне моваў, лекцыі, майстар-класы і інш.), атрымання псіхалагічнай дапамогі і фізічнай рэабілітацыі, якая не патрабуе спецыяльнага медабсталявання (лфк, масаж, іголкатэрапія і інш.).
У кожнага кліента Цэнтра ёсць свой памочнік, які ў залежнасці ад індывідуальных патрэб, дапамагае вырашаць пытанні сацыялізацыі і рухацца згодна з асабістым планам рэабілітацыі.
Пражыванне ў Цэнтры можа быць кароткатэрміновым (2-3 тыдні) і доўгатэрміновым (да 2 месяцаў). У асобных выпадках паслугі (сацыялізацыя, меддапамога і інш.) могуць быць аказаны па месцы жыхарства ў Кіеве.
Паслугі Цэнтра бясплатныя.
Падаць заяўку ў Цэнтр можна праз Анкету.
Запаўненне Анкеты не гарантуе атрыманне паслуг Цэнтру, паколькі гэта залежыць ад наяўнасці вольных месцаў, магчымасцей Цэнтру аказаць неабходную дапамогу і чаканняў заяўніка.
Правілы знаходжання ў Цэнтры:
- Адрэс Цэнтру – закрытая інфармацыя, забаронена раскрываць адрэс, рабіць фота фасада Цэнтра, а таксама кліентаў Цэнтра і яго супрацоўнікаў без іх згоды (іншаземныя грамадзяне могуць хаваць сваю прыналежнасць да ЗСУ);
- У Цэнтры строга забаронена ўжываць алкаголь, наркотыкі і любыя псіхатропныя прэпараты без прызначэння лекара;
- Запрашаць у Цэнтр сяброў і родных дазваляецца пасля папярэдняга ўзгаднення з кіраўніцтвам Цэнтру;
- Карыстанне маёмасцю Цэнтра павінна быць акуратным, у выпадку пашкоджання маёмасці Кліент мусіць пакрыць выдаткі;
- Калі ўзнікаюць канфліктныя сітуацыі, якія перашкаджаюць камфортнаму знаходжанню Кліента ў Цэнтры, неабходна адразу паведаміць пра гэта кіраўніцтву.