Звяно

Рэабілітацыйны Цэнтр «ЛАНКА» – найважнейшы праект нашай грамадскай арганізацыі ў 2023 годзе. Мы бачым мужнасць украінскага народу ў супрацьстаянні з расейскім агрэсарам і падзяляем горыч стратаў на гэтай вайне. Усведамляючы ўзровень болю і наступствы, што закранулі кожнага і кожную, мы хочам зрабіць свой унёсак у будучыню вызваленай Украіны і вольнай Беларусі. Таму і арганізавалі гэты праект.

Праз шэрагі ЗСУ праходзяць сотні тысяч украінскіх і замежных добраахвотнікаў, тысячы былых вайскоўцаў патрабуюць дапамогі ў аднаўленні псіхічнага і фізічнага здароўя, рэадаптацыі ды сацыялізацыі пасля звальнення са службы (у першую чаргу замежнікі, якія не атрымліваюць дастатковай апекі з боку ўладаў).

Дапамагчы кожнаму – выклік і дзяржавы, і грамадзянскай супольнасці. Мы добраахвотна прымаем гэты выклік, каб дапамагчы як мага большай колькасці абаронцаў вярнуцца да мірнага жыцця.

Цяпер над праектам працуюць валанцёры. Для якаснай працы Цэнтру, які зможа дапамагаць да 10 ветэранаў у месяц, неабходна 30 тысяч долараў на паўгода.

Мы пачынаем з нуля і верым, што знойдзем вашую падтрымку.

Больш падрабязна можна даведацца па спасылцы.

Падаць заяўку ў Цэнтр можна праз Анкету.

ПАДТРЫМАЦЬ РЕАБІЛІТАЦЫЙНЫ ЦЭНТР:

zvyano@gmail.com

facebook.com/ZVYANO
instagram.com/zvyano